Биография:

«Голая манашка» была ўтворана напрыканцы ХХ ст. 11 снежня на абломках праекта «Дзень незалежнасці». Піянерамі рок-н-рольнай заварухі сталі Федзя і Оранж, як звычайна на кватэры і на жахлівым апараце. Першая хваля - гаражны панк-рок. Ужо тады можна было пачуць пра каманду на шматлікіх тусоўках пад піва, «Нірвану» і «Сэкс-Пісталз». Падлеткавы сэйшэнізм быў у самым разгары, і на гэтай глебе «Манашка» нядрэнна паспела сябе зарэкамендаваць.

Патрэбна была нейкая канцэпцыя, хацелася славы і грошай, але… Федзя трапляе ў турму. Натуральна, што такога чалавека не маглі прапусціць праз стандартнае сіта і зрабіць з яго блатнога альбо PI-дара. З ўспамінаў: «Мне казалі, што я непаразуменне і не павінен знаходзіцца тут». А тым часам невядомая массам «Папараць-кветка» марудна, але дакладным шляхам знайшла свайго слухача. І вось яна другая хваля - гэта новыя знаёмствы і канцэрты на вечарынах, прысвечаных падлеткавай плыні. Вакал «Манашкі» застаецца фірмовым, роўна, як і фірмовыя барабаны. З’яўляецца трэцяя адметная фігура - Вася Ярмоленка. Цяпер «Манашка» займела фірмовы саунд, фірмовага Васю, мля, ледзьве не гандлевай маркай стала. Калі б не ўпартасць і анархічныя настроі, гурт ператварыўся б у мас-медыя цукерачку і гудбай ідэалізм, рамантыка. Вось яна стылістыка - гэта мэтанакіраваны пошук сапраўдных ісцін праз адмаўленне, аскетызм. Аднойчы на кватэры ў аднаго з фанатаў «Манашкі» Федзя пазнаёміўся з Фрэдам. Фрэд яшчэ толькі пачынаў займацца музыкай, але ў яго быў свой стыль, які нядрэнна падыйшоў да таго, што можна было б назваць трэцяй хвалей.

.

Рекомендовать исполнителя друзьям:

Топ 10 песен:

#КомпозицияВремяРейтинг
1.Неба блакітнае 2:34
14
2.космас 2:51
10
3.Радыяктыўны фон 2:41
9
4.Атрута 4:47
8
5.Павязаны 2:27
6
6.Стандарты Маралі 2:21
6
7.Сука, Вазьмi Мяне 2:10
5
8.Неба BLAкітнае 2:35
5
9.Чарнобыльскі фон 2:25
5
10.папараць-кветка 3:26
4
powered by AudioScrobbler

Отзывы о Голая Манашка

  еще 1000 символов
Отзывов на этой страницы нет.
Стань первым!
Создание сайта
Copyright © 2004-2017 «Music Library»

Обращение к пользователям