Ultra_vozhyk

Название на русском (транслитом): [ Редактировать поле ]

Биография:

2001: Нараджэньне UltraВожыка

UltraВожык утварыўся ў 2001 годзе па ініцыятыве сабачкі Ібрагіма, пад кіраўніцтвам якога і былі зробленыя першыя песьні – «Лыжы» ды «Вусаты дэмакрат».

Нават самыя першыя запісы праходзілі не без прыгодаў. Так, падчас працы над «Вусатым дэмакратам» у студыю нечакана прыехала бабуля Пятра Адамавіча і хацела забраць нас з сабой у вёску, бульбу капаць. Ад нечаканасьці сабачка Ібрагім нават не пасьпеў выключыць мікрафоны, і размова была запісаная, а ўжо на наступны дзень песьню з удзелам бабулі Пятра Адамавіча можна было знайсьці на інтэрнэце.

А калі запісвалі «Лыжы», у групе пачаўся канфлікт паміж вялікім прыхільнікам Лукашэнкі сабачкам Ібрагімам і крытыкамі ўлады Яўгенам і Пятром Адамавічам. Працаваць станавілася ўсё цяжэй. Гэта, натуральна, адбілася на гучаньні песьні. Мутнаватае гучаньне «Лыжаў» можна, напэўна, растлумачыць тым, што занепакоены канфліктам Пётар Адамавіч выпадкова падключыў гітару не да свайго улюбёнага ўзмацняльніка Marshall, а да звычайнай электрычнай разэткі. Пад уздзеяннем энергічнага рытму «Лыжаў» і, хутчэй за ўсё, не без уплыву 220 вольтаў з вышэй названай разэткі, Пётар Адамавіч так самааддана рыфаваў, што перавярнуў столік з малаком і прывезенымі бабуляй цукеркамі. Пасьля гэтага падзеі разьвіваліся імкліва. Раздражнёны маральным супрацьстаяньнем, сабачка Ібрагім падскочыў да Пятра Адамавіча і патрабаваў тлумачэньняў. Але Пётар Адамавіч так энергічна граў, што абсалютна выпадкова агрэў яго гітарным грыфам па галаве. Сабачка Ібрагім вельмі пакрыўдзіўся і разам пакінуў гурт. Запіс мы дараблялі ўжо без яго… 2003: Ідэалогія

Пасьля ўходу сабачкі Ібрагіма нам доўга не хапала ўнутранай моцы працягваць творчую дзейнасьць у рамках UltraВожыка. І толькі праз два гады, у самым канцы 2003 года, Вожык зноў нагадаў грамадзкасьці аб сваім існаваньні. З’явіліся дзьве новыя песьні – «Ідэалогія» і «Кагда я стану прэзідзентам».

Натхнёныя ўвядзеньнем у навучальных установах Беларусі прадмету «Дзяржаўная ідэалёгія», газавымі спрэчкамі з саюзнай Расеяй, а таксама карумпаванасьцю бабуляў, што прадаюць семкі, мы запісалі «Ідэалогію». На ўсялякі выпадак, памятаючы дэструктыўныя паводзіны Пятра Адамавіча ў 2001 годзе, Шафа-Уругвайскі схаваў сілавы кабель ад Адамавіцкага ўзмацняльніка, і той быў вымушаны граць без электрычнага падключэньня. Так і зьявілася першая unplugged-песьня UltraВожыка «Кагда я стану прэзідзентам».

У пачатку 2004 года новыя песьні былі выдадзеныя на CD разам з першымі дзьвюма, а таксама са спецыяльным бонус-трэкам з ліку самых раньніх запісаў для сапраўдных аматараў творчасьці UltraВожыка. Цікава, што ў нас саміх копіі дыска не засталося, такі быў попыт.

.

Рекомендовать исполнителя друзьям:

Топ 10 песен:

#КомпозицияВремяРейтинг
1.Idealohija 4:40
1
powered by AudioScrobbler

Отзывы о Ultra_vozhyk

  еще 1000 символов
Отзывов на этой страницы нет.
Стань первым!
Создание сайта
Copyright © 2004-2017 «Music Library»

Обращение к пользователям