Zatoczka

Название на русском (транслитом): [ Редактировать поле ]

Биография:

УТВОРАНЫ: 2006 ГОД ДЫСЛЯКАЦЫЯ: МАГІЛЁЎ, РБ

Яшчэ нядаўна падавалася, што ў сучаснага пакаленьня няма й ня можа быць героя! Што ціна раздробненая на стылі й падстылі, паміж тым такая музыка ёсьць – гэта СКА. У розны час гэтая ўнівэрсальная мова творчасьці дапамагала выражаць шматлікія, абсалютна розныя ідэі ды нязьменна рабілася аб’ектам прыхільнасьці ўсіх субкультур. Менавіта такі яскравы й энэргічны СКА грае магілёўскі гурт Zatoczka, які надта палюбіўся музычнай супольнасьці ды сабраў ураджай узьнёслых рэцэнзіяў.

Гэты беларускі гурт напаўняе панятак “танцавальная музыка” новым сэнсам, дзе музычная традыцыя СКА па-майстэрску й дасягальна пераасэнсаваная. Гучаньне Zatoczka – гэта, перш за ўсё, асаблівы SKA Beat, заснаваны ня толькі на рытм і духавой сэкцыях, але й на электронных сэмплах (спакусах кампутаровай эры). Прывязьлівая, быццам мёд, мэлёдыя, у лепшых традыцыях стадыённага року, захапляе зь першых жа тактаў. Галоўнае песьні – беларускамоўныя тэксты, дасьціпнае “сацыяльнае прапаведваньне”, гульлівая гіронія й пранікнёнасьць у дыяпазоне ад адчайна гістэрычнага панку да (амаль што) лірычных балядаў, выкананых з адпаведнай стылю СКА энэргіяй ды адданай жарсьцю. Музыка Zatoczka падыходзіць як для танцаў, гэтак жа й для ўдумлівага самаразбурэньня. Гэтая разьвясёлая кампанія музычных хуліганаў пацьвярджае тытул самага скакучага стылю.

Забудзьцеся пра звыклы гук. Вас чакае новы сьвет, дзе чуюць усім целам і слых успрымае вобразы. Словы адчуваюцца навобмацак, гукі растанаюць у роце, а іх спалучэньне – сапраўдны твор мастацтва.

ZATOCZKA – зухаваты, сьвежы й бязьлітасны СКА, здольны асядлаць гэты грубы ільсьняны капіталізам, закілзаць яго дакладным гострым словам і шпарка панесьціся наперад.

.

Рекомендовать исполнителя друзьям:

Топ 10 песен:

#КомпозицияВремяРейтинг
1.Беларусь 0:00
12
2.Word up! 3:02
11
3.#вяртаеммову 3:12
11
4.Слова 5:12
10
5.ХУЛИГАНЫ 3:15
9
6.Ваня 2:31
7
7.Панкі 2:06
6
8.Заточка 3:14
6
9.Свабода 0:00
6
10.Праўда 2:53
5
powered by AudioScrobbler

Похожие исполнители: подробнее

Отзывы о Zatoczka

  еще 1000 символов
Отзывов на этой страницы нет.
Стань первым!
Создание сайта
Copyright © 2004-2017 «Music Library»

Обращение к пользователям